Дзень першы. Дзень сустрэч

01.06.2022

1 чэрвеня аздараўленчы лагер «Крынічка» нашай установы адукацыі шырока расчыніў дзверы для 10 сваіх выхаванцаў. Першы дзень у лагеры называўся «Дзень сустрэч». Для дзяцей прайшла хвілінка бяспекі «Асноўныя правілы бяспечных паводзіна падчас летніх канікулаў» і хвілінка здароўя «Асабістая гігіена”.  Шоу праграма, прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей «Жыве на ўсёй планеце народ вясёлы - дзеці!», праведзеная сумесна з Галынкаўскім СДК, стварыла атмасферу радасці і весялосці, фарміравала станоўчы эмацыйны стан усіх удзельнікаў. Было шмат загадак, гульняў, займальных заданняў, таму ўсе рабяты былі вельмі ўважлівымі, парадавалі адзін аднаго сваімі талентамі, пагулялі і павесяліліся, уявіўшы сябе ў ролі герояў папулярнага мультыплікацыйнага серыяла «Смяшарыкі». Завяршыла першы дзень у лагеры конкурсна-забаўляльная праграма "Ура, канікулы!"