Экскурсія па школьных музеях Клеччыны

31.05.2022

31 мая ў рамках правядзення рэспубліканскага Тыдня турызму і краязнаўства вучні пачатковых класаў і выхаванцы дашкольнай групы наведалі школьныя музеі ДУА «Кухчыцкі навучальна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” і музей ДУА “Тучанскі вучэбна- педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”.

У музеі “Гісторыя вёскі Туча” рабяты змаглі ўбачыць копіі архіўных дакументаў XIX стагоддзя, фатаграфіі часоў Першай сусветнай вайны, 1930-х гадоў, калекцыі нумізматыкі і баністыкі, музейныя прадметы этнаграфічнага характару. Асаблівую ўвагу экскурсавод надала раздзелу “У гады Вялікай Айчыннай вайны”, які расказвае аб перыядзе акупацыі, земляках – удзельніках партызанскага руху на акупіраванай тэрыторыі і тых, якія змагаліся на франтах.

У гісторыка - этнаграфічным музеі Кухчыцкага ВПК школьнікі і выхванцы наведалі экспазіцыі музея: “З гісторыі нашага краю”; «Дарэвалюцыйнае мінулае»; “У вытокаў савецкай улады”; “Вялікая Айчынная вайна”; «Партызанскі рух на Клеччыне»; “З гісторыі калгаса і школы”; “Этнаграфічны”. Дзеці ўбачылі экспанаты, якія адлюстроўваюць характар ​​побыту і культуры беларускага сялянства XIX - пачатку XX стагоддзяў, фрагменты зброі часоў вайны, фатаграфіі найважнейшых падзей у гісторыі школы і сельсавета.