Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года «Да пабачэння, школа!”

30.05.2022

30 мая  для педагогаў, навучэнцаў і іх бацькоў - дзень асаблівы. Апошняга званка сёлета чакалі з нецярпеннем 40 вучняў нашай установы адукацыі, а ў апошні раз ён празвінеў для 5 юнакоў і дзяўчат, якія скончылі 11 класаў, і для 8 нашых дзявяцікласнікаў. З самай раніцы хваляваннем былі ахоплены і дзеці, і іх настаўнікі. Яшчэ большую ўрачыстасць падзеі надалі госці: Бранавіцкая Вольга Мікалаеўна, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клецкага раённага выканаўчага камітэта; Бранавіцкі Аляксандр Пятровіч, старшыня Клецкай раённай грамадскай арганізацыі “ОСВОД”; старшы інспектар прафілактычнага аддзела аховы і правапарадку  Клецкага РАУС, маёр міліцыі  Салехава Наталля Равільеўна; Шылко Марына Іванаўна, кіруючы  справамі Галынкаўскага сельвыканкама.

Па традыцыі ў у адрас выпускнікоў гучалі віншаванні, словы падзякі былі выказаны настаўнікам і бацькам. Былі слёзы радасці і суму, бо для 9,11 класаў скончылася  бесклапотнае дзяцінства, дзе амаль усе праблемы вырашалі бацькі і настаўнікі, а наперадзе – дарослае, самастойнае жыццё.

Святочныя лінейкі з апошнім званком завяршыліся, а наперадзе: для навучэнцаў малодшага і сярэдняга школьнага звяна - адпачынак у лагерах, у бабуль і дзядуляў, а для выпускнікоў - новыя выпрабаванні.