Дзень роднага краю

28.05.2022

28 мая ў школе шосты школьны дзень быў прысвечаны малой радзіме. Навучэнцы 5-6 класаў прынялі ўдзел у экскурсіі «Край, дзе ты нарадзіўся». Радзіма пачынаецца з роднага краю, дзе ты нарадзіўся і вырас, дзе многія стагоддзі жыве твой народ. Рабяты не толькі прайшлі па знаёмых вуліцах роднага аграгарадка, але і яшчэ раз узгадалі гісторыю роднага мясцін, наведалі Галынкаўскае лясніцтва, адміністрацыйны будынак Галынкаўскага сельскага Савета, пошту і атрымалі ў гэты дзень асалоду ад вясновага пейзажу.

Навучэнцы 7-9 класаў пабывалі ў відэакруізе “Падарожжа з Жыгамонтам. Аграгарадок Галынка”. Юрый Жыгамонт, аўтар і вядучы праграмы «Падарожжы з Жыгамонтам», падарожнічае па непрыкметных на першы погляд вёсках і мястэчках і ў кожным знаходзіць багатую гісторыю, незвычайных людзей і цікавыя месцы. Рабятам быў прапанаваны дакументальны фільм пра родныя мясціны, які зняў Юрый Уладзіміравіч.