Дзень бегуна

28.05.2022

 

28 мая ў межах акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна» для навучэнцаў школы прайшоў Дзень бегуна. Бег - гэта выдатны, самы даступны сродак аздараўлення і развіцця жыццёва важных якасцяў чалавека: вынослівасці, хуткасці. Для заняткаў бегам не патрабуецца асобых умоў і прыстасаванняў, галоўнае - жаданне бегаць. Таму праведзенае мерапрыемства зарадзіла рабят станоўчай энергіяй і настроіла на заняткі спортам.