Свята “Развітанне з Букваром”

25.05.2022

 

25 мая ў 1 класе прайшло свята грамадзянскага станаўлення “Развітанне з Букваром”. У правядзенні свята актыўны ўдзел прымалі вучні 5 класа ў ролі Буквара і Бураціны. Першакласнікі з задавальненнем выконвалі заданні герояў, дапамагалі скласці і прачытаць словы, чыталі вершы і скорагаворкі, спявалі песні. Бураціна правёў вясёлую музычную фізкультхвілінку. У гэты дзень было шмат усмешак і добрага настрою, рабяты не толькі весела правялі час, але і пакзалі чаму навучаліся за год.