Дыялог пакаленняў «У сэрцах не згасаючая памяць»

20.05.2022

20 мая ў рамках Года гістарычнай памяці для навучэнцаў школы сумесна з саветам ветэранаў працы сістэмы адукацыі і галіновага прафсаюза Клецкага раёна, маладзёжным саветам адбыўся дыялог пакаленняў «У сэрцах не згасаючая памяць». Рабяты падрыхтавалі і паказалі гасцям тэатралізаваную рэканструкцыю бою партызан атрада «Сокалы» пад кіраўніцтвам Героя Савецкага Саюза Кірылы Пракаповіча Арлоўскага, расказалі аб гэтай важнай падзеі ў гісторыі партызанскага руху Беларусі, аб ваенна - спартыўнай гульні «Зімовая аперацыя «Сокалы», якая штогод праводзіцца на месцы слаўнага бою ва ўрочышчы Раскоп.

Слухаючы старэйшае пакаленне, жывых сведкаў вайны і цяжкіх пасляваенных гадоў пра подзвіг салдат, партызан і падпольшчыкаў, пра тых, хто быў сагнаны ў фашысцкае рабства, закатаваны ў гета і канцлагерах, удзельнікі сустрэчы разважалі пра гераічную спадчыну народа, якая заклікае да адказнасці за мір на Зямлі, аб важнасці захавання паважлівага стаўлення да мінулага.