Дзень спорту і здароўя

21.05.2022

21 мая шосты школьны дзень быў прысвечаны спорту і здароўю. Навучэнцы 2, 4-5 класаў прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах «Мы вясёлыя, актыўныя, спартыўныя!» Мэта мерапрыемства: прапаганда здаровага ладу жыцця, выхаванне пачуцця калектывізму, таварыства, узаемадапамогі. Рабяты актыўна спаборнічалі ў конкурсах «Пераправа ў абручах», «Хто больш»,      «Перакаці поле», «Палёт», «Камбінаваная эстафета».

Для навучэнцаў 6-9 класаў прайшла квэст - гульня «Здароўе - гэта выдатна!». З дапамогай гульнявой навучальнай платформы kahoot.it і з дапамогай сваіх смартфонаў у рэальным часе выкарыстоўваючы візуальныя фоны, музыку, гульнявую механіку і віртуальныя моманты ўдзельнікі квэста змаглі адказаць на пытанні віктарыны пра здароўе, пашырыць свае веды аб тым, што здароўе чалавека - гэта жыццёва важная каштоўнасць, яно складаецца са шматлікіх узаемазвязаных кампанентаў, на якія ўплываюць спадчыннасць, навакольнае асяроддзе, ахова здароўя, здаровы лад жыцця.