Сустрэча з супрацоўнікамі Клецкага РАУС

18.05.2022

18 мая вучні 5 -9,11 класаў сустрэліся з супрацоўнікамі Клецкага РАУС оперупаўнаважанымі крымінальнага вышуку А.В. Додзем і Ц.М.Уласевічам. У ходзе прафілактычнай гутаркі былі абмяркаваны пытанні папярэджання злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, бяспечнага выкарыстання Інтэрнету, злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Вучні змаглі задаць пытанні і атрымаць на іх кампетэнтныя адказы.