19 мая — Дзень піянерскай дружбы

19.05.2022

Старэйшаму пакаленню гэта дата вядома як Дзень нараджэння піянерскай арганізацыі. Праходзяць гады і дзесяцігоддзі, але па-ранейшаму актуальным застаецца заклік: «Піянеры! Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзьце гатовы!», і гэтак жа ўпэўнена і лаканічна гучыць адказ: «Заўсёды гатовы!»

Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня заснавання Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя Уладзіміра Ільіча Леніна. У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных гэтай цудоўнай даце, у нашай установе адукацыі адбылася ўрачыстая лінейка “Салют, піянерскаму паўненню!”. 4 вучні 4 класа былі прыняты ў рады ГА “БРПА”.