Адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню сям'і

16.05.2022

16 мая для навучэнцаў 1-2,4-9,11 класаў прайшоў Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і. Госцем мерапрыемстваў быў іерэй Петрапаўлаўскай царквы аг.Галынка Апончык У.І. Рабяты гаварылі аб тым, што сям'я - гэта самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Тут нас вучаць каханню, павазе, клопату, мудрасці і адказнасці. Віталь Ільіч акцэнтаваў увагу навучэнцаў на тым, што сям'я - гэта найвялікшая каштоўнасць, дар, які даў нам Бог і чалавек павінен ствараць сям'ю адзін раз на ўсё жыццё. У канцы мерапрыемства рабяты пабудавалі дом, заклаўшы ў фундамент, тыя якасці, якія яны лічаць найбольш важнымі. Таму што сям'я – гэта не толькі людзі, якія жывуць разам, гэта людзі, якія любяць і любімыя, гэта дом, дзе жывуць давер і паразуменне.