Урок Памяці «Нам гэты свет наканавана берагчы»

05.05.2022

  5 мая для навучэнцаў 7, 8 класаў прайшоў урок Памяці «Нам гэты свет наканавана берагчы». Госцем мерапрыемства была дэпутат Клецкага раённага Савета дэпутатаў Булат З.А. Зоя Аляксееўна падкрэсліла, што веданне ўрокаў мінулага - неабходнасць дня сучаснасці і маладое пакаленне павінна разумець: на гістарычнай памяці будуецца наша сёння і наша заўтра. Падчас мерапрыемства рабяты гаварылі аб каштоўнасці свету, аб важнасці захавання памяці аб мінулых трагічных старонках айчыннай гісторыі, каб ніколі не паўтарылася вайна, каб захаваць мірнае неба над галавой.