Дзень роднага краю

30.04.2022

30 красавіка ў школе прайшоў Дзень роднага краю, а ў яго рамках падарожжа – дыялог “Адкуль паходзіць назва маёй вёскі” для навучэнцаў 1-2, 4 класаў, і краязнаўчая гадзіна “Мой гонар – мае землякі” для навучэнцаў 7-9 класаў.

Выхаванне любові да роднага краю, да роднай культуры, да роднай гаворкі - задача першапачатковай важнасці, і няма неабходнасці - гэта даказваць. Аб любові да сваёй роднай вёскі, аб паходжанні назвы вёсак, размешчаных на тэрыторыі Галынкаўскага сельскага Савета і гаварылі рабяты падчас падарожжа - дыялогу. Кожная вёска ўнікальная. У кожнай свой лёс, свой твар і свой характар. У гэтым школьнікі пераканаліся, слухаючы цікавы аповяд настаўніка гісторыі КівельЗ.У.

Любоў да роднай зямлі пачынаецца з малога - з любові да сваёй сям’і, да свайго дому. Пастаянна пашыраючыся, гэта любоў пераходзіць у любоў да сваёй дзяржавы, да яго гісторыі, яго мінулага і сучаснасці, да гонару за сваіх землякоў і іх дасягненні. Аб знакамітых выпускніках сваёй установы адукацыі вялі размову старшакласнікі.