Экскурсія “Дваранская спадчына”

29.04.2022

29 красавіка вучні пачатковых класаў і вучні 5-6 класа прынялі ўдзел у экскурсіі “Дваранская спадчына”. Рабяты наведалі помнікі архітэктуры, якія ёсць на тэрыторыі Галынкаўскага сельскага Савета. Кожны з іх мае сваю гісторыю, цесна звязаную з гісторыяй краю. Удзельнікі мерапрыемства яшчэ раз змаглі ў гэтым пераканацца, наведаўшы фрагменты сядзібы Вендорфаў ў аг. Галынка, памятны знак на месцы, дзе чакалі салдат, якія не вярнуліся з войнаў 1905 і 1914 гадоў у аг.Галынка, вятрак ў в. Шэйкі, помнік на магіле партызан, пахаваных у брацкай магіле ў аг. Галынка, помнік загінуўшым землякам у аг.Карацк.