ШАГ для вучняў VIII – IX, XI класаў «Гонар за Беларусь. Вырашчана беларусамі»

28.04.2022

28 красавіка 2022 г. у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў VIII – IX, XI класаў быў праведзены адкрыты дыялог па тэме «Гонар за Беларусь. Вырашчана беларусамі» (аб развіцці сельскай гаспадаркі). Госцем мерапрыемства стала галоўны аграном ААТ «Клецкі райаграсэрвіс» Кміта Вольга Мікалаеўна.

У ШАГ 1 адказная за выхаваўчую работу Карпіевіч Вольга Юльянаўна пазнаёміла навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: «Сельская гаспадарка Рэспублікі Беларусь – найважнейшая галіна эканомікі краіны»; «За моладдзю - будучыня сельскай гаспадаркі, будучыня краіны».

У ШАГ 2 прысутныя гаварылі аб ролі сельскай гаспадаркі ў эканоміцы краіны, аб формах гаспадарання ў Рэспубліцы Беларусь, аб ролі фермерскіх гаспадарак у эканоміцы краіны.

Вольга Мікалаеўна расказала навучэнцам аб сельскагаспадарчых культурах, якія вырошчваюцца ў ААТ «Клецкі райаграсэрвіс», аб важнасці пасяўной кампаніі для Беларусі ў гэтым годзе.

У блоку «За моладдзю - будучыня сельскай гаспадаркі, будучыня краіны» размова прадоўжылася аб прафесіях, звязаных з работай у аграпрамысловым комплексе, аб іх запатрабаванасці цяпер у сельскай гаспадарцы.

У канцы мерапрыемства ўсе прысутныя зрабілі вывад аб актуальнасці тэмы размовы, аб важнай ролі сельскай гаспадаркі Беларусі ў эканоміцы краіны, аб магчымасці далейшай прафесійнай дзейнасці ў адной з гэтых галін.