Урок Памяці «Нам гэты свет наканавана берагчы»

28.04.2022

28 красавіка для навучэнцаў 9,11 класаў прайшоў урок Памяці «Нам гэты свет наканавана берагчы».

У ходзе дыялогу з навучэнцамі выдзелены асноўныя значныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і важкі ўклад беларускага народа ў Перамогу. Распавядаючы аб падзеях вайны, аб подзвігу салдат, партызан і падпольшчыкаў, аб тых, хто быў сагнаны ў фашысцкае рабства, закатаваны ў гета і канцлагерах, рабяты разважалі аб гераічнай спадчыне народа, як неабходнаму складніку гістарычнай памяці, якая, у сваю чаргу, заклікае да адказнасці за мір на Зямлі, аб важнасці захавання паважлівага стаўлення да мінулага.