Урок Памяці «Нам гэты свет наканавана берагчы»

26.04.2022

26 красавіка для навучэнцаў 5-6 класаў прайшоў урок Памяці «Нам гэты свет наканавана берагчы». Рабяты гаварылі пра гераічную спадчыну як найважнейшы складнік гістарычнай памяці, пра генацыд беларускага народа, пра паважлівыя адносіны да гістарычнага мінулага. Госцем мерапрыемства стаў ляснічы Галынкаўскага лясніцтва ДЛГУ «Клецкі лясгас» Мелехавец А.У. Анатоль Уладзіміравіч расказаў аб развіцці партызанскага руху на тэрыторыі раёна, аб дзейнасці ў Машукоўскім лесе спецатрада «Сокалы» пад кіраўніцтвам Героя Савецкага Саюза Арлоўскага К.П.