Дзень спорту і здароўя

23.04.2022

23 красавіка ў школе прайшоў Дзень спорту і здароўя, а ў яго рамках прагулка “Мы за ЗЛЖ!” для навучэнцаў 1-2, 4 класаў і спартыўна - забаўляльны калейдаскоп “Вясновы БУМ” для навучэнцаў 5-7 класаў.

 Асноўная мэта прагулкі - фарміраванне каштоўнасных адносін навучэнцаў да свайго здароўя праз заняткі фізічнай культурай і спортам на свежым паветры. Рухомыя гульні садзейнічалі стварэнню пазітыўнага настрою рабят, развівалі у дзецях здаровы калектывізм, гатоўнасць прыходзіць на дапамогу іншым.

Падчас спартыўна - забаўляльнага калейдаскопа “Вясновы БУМ” школьнікі гаварылі пра тое, якія ўмовы ў нашай краіне створаны для падрыхтоўкі прафесійных спартсменаў і для ўсіх жадаючых займацца фізічнай культурай і спортам. Навучэнцы актыўна адказвалі на пытанні “Сваёй гульні” аб Алімпійскіх гульнях і вядомых беларускіх спартсменах, аб іх ролі ў алімпійскай гісторыі Беларусі.