Дзень гістарычнай памяці

16.04.2022

16 красавіка ў школе прайшоў Дзень гістарычнай памяці, а ў яго межах падарожжа ў музейную экспазіцыю “Беларуская хатка” для навучэнцаў 1-2, 4-5 класаў і гадзіну гісторыі “Без мінулага няма будучыні” для навучэнцаў 6-9 класаў.

Падчас падарожжа ў музейную экспазіцыю рабяты ўбачылі, як жылі нашы продкі, якімі рэчамі карысталіся ў побыце. Класны кіраўнік 1 класа Мурашка Наталля Іванаўна расказала пра сімволіку чырвонага кута, печы, парога ў беларускай хаце. Школьнікі з цікаўнасцю разглядалі прылады, вырабы з лёну, гліны, дрэва, ткацкі станок, выраблены ў пачатку XX стагоддзі.

Асноўная мэта гадзіны гісторыі “Без мінулага няма будучыні” - фарміраванне ў вучняў патрыятычнай свядомасці, актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Навучэнцы гаварылі аб грамадзянскай пазіцыі, якая паказвае адказнасць кожнага чалавека за лёс свайго народа, аб гісторыі сваёй роднай краіны, якую трэба ведаць, каб адчуваць сябе непадзельнай часткай дзяржавы, і захоўваць яе для будучых пакаленняў.