Бацькоўскі сход “Аб падрыхтоўцы дзяцей да навучання ў школе”

13.04.2022

13.04.2022 г у дашкольнай групе ўстановы адукацыі прайшоў бацькоўскі сход “Аб падрыхтоўцы дзяцей да навучання ў школе”. Выхавальнік Шыліна Жанна Мікалаеўна правяла адкрыты занятак па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін “ . Выхаванцы вельмі стараліся прадэманстрыраваць бацькам навыкі, якія набывалі на працягу навучальнага года. У выкананні заданняў прынялі ўдзел таксама бацькі.  

 Затым выступіў настаўнік будучага першага класа, які даў рэкамендацыі па падрыхтоўцы дзяцей да навучання ў першым класе. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце пазнаёміла з парадкам прыёму ў першы клас.