Дзень роднай краіны
09.04.2022
9 красавіка ў школе прайшоў Дзень роднай краіны, а ў яго рамках творчая майстэрня “Беларусь – мая Радзіма” для навучэнцаў 1-2, 4-5класаў і інтэлектуальны турнір “Мая Беларусь” для навучэнцаў 6-9 класаў.
У творчай майстэрні “Беларусь – мая Радзіма” рабяы з дапамогай мастацкіх сродкаў пастараліся адлюстраваць прыгажосць прыроды роднай краіны, яе славутасці, выказваючы тым самым любоў да сваёй вялікай і малой Радзімы.
Інтэлектуальны турнір “Мая Беларусь” садзейнічаў павышэнню цікавасці да вывучэння мінулага і сучаснасці Беларусі, выхаванню патрыятызму і пачуцця гонару за сваю краіну. Гістарычныя факты, незвычайныя загадкі і найцікавейшыя рэбусы, беларускія традыцыі і нацыянальная культура, жывёльны і раслінны свет Беларусі, выдатныя пісьменнікі і паэты – усё гэта выклікала непадробную цікавасць у вучняў, якія актыўна адказвалі на пытанні, зарабляючы балы сваім камандам.