Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы

07.04.2022

7 красавіка ў рамках духоўна - маральнага выхавання навучэнцы школы Клецкага раёна наведалі святочнае богаслужэнне ў Петрапаўлаўскай царкве аг.Галынка ў гонар аднаго з галоўных свят у праваслаўным календары - Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы. Іерэй Віталь Ільіч Апончык расказаў рабятам аб значэнні свята, яго традыцыях, пажадаў усім дапамогі Божай у справах і вучобе, новых ідэй і іх здзяйсненняў, заклікаў жыць усіх у міры, горача любіць сваю Радзіму, шанаваць і паважаць адзін аднаго.