Дзень адкрытых дзвярэй

08.04.2022

8 красавіка ў нашай установе адукацыі прайшло традыцыйнае мерапрыемства – Дзень адкрытых дзвярэй. Гасцямі мерапрыемства сталі бацькі і законныя прадстаўнікі вучняў 1-2, 4-9, 11 класаў. Для іх былі падрыхтаваны прававая інтэлект – гульня “Я ведаю!”, у якой прынялі ўдзел вучні 7-8 класаў, адкрытыя ўрокі па вучэбных занятках, факультатыўныя заняткі, выхаваўчыя мерапрыемствы. Завяршыўся Дзень адкрытых дзвярэй агульнашкольным бацькоўскім сходам, дзе прысутныя мелі магчымасць азнаёміцца з асаблівасцямі правядзення выніковай атэстацыі і выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, задаць пытанні.