Вясновы квэст  «Новае пакаленне за здароўе, спорт і рух!»

09.04.2022

9 красавіка ў рамках праекту «Міншчына спартыўная. Вясна» навучэнцы школы прынялі ўдзел у вясновым квэсце «Новае пакаленне за здароўе, спорт і рух!» Мерапрыемства было прысвечана Сусветнаму дню здароўя, які адзначаўся 7 красавіка і яго мэта - папулярызацыя асноў здаровага ладу жыцця сярод маладога пакалення. У квэсце ўдзельнічалі дзве каманды, якія паказалі свой спрыт, сілу, шпаркасць, жаданне перамагчы.