ШАГ для вучняў IX класа па тэме: “Савецкі тыл у гады вайны”.

07.04.2022

7 красавіка 2022 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для IX класаў па вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны была праведзена інфармацыйная гадзіна па тэме: “Савецкі тыл у гады вайны”.

У ШАГ 1 “Мы даведваемся” настаўнік гісторыі Пухнач Л.А. азнаёміла прысутных з тэмай і актуалізавала веды вучняў аб дзейнасці працаўнікоў савецкага тылу, акцэнтуючы ўвагу на тых аспектах, якія не разглядаліся на ўроках па вучэбным прадмеце “Сусветная гісторыя”.

У ШАГ 2 “Мы разважаем” было арганізавана абмеркаванне пытанняў аб новых відах узбраення і ваеннай тэхнікі, якія былі распрацаваны і пачалі выпускацца ў СССР у гады вайны, аб працоўным подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У ШАГ 3 «Мы падводзім вынікі» навучэнцы зрабілі выснову аб важнай ролі ў барацьбе з германскімі захопнікамі не толькі воінскіх злучэнняў, але і ўсіх працаўнікоў тылу.