Шашачны турнір «Шашкі - лепшая гульня»

02.04.2022

2 красавіка 2022 года ў рамках праекта «Міншчына спартыўная. Вясна» навучэнцы 4-6 класаў прынялі ўдзел у шашачным турніры «Шашкі - лепшая гульня».

Шашкі - традыцыйная гульня, якая вучыць думаць над хадамі, аналізаваць дзеянне суперніка. Гэта спаборніцтвы стратэгій, як інтэлектуальных, так і асобасных. Мерапрыемства праведзена як з мэтай папулярызацыі гульні, і як сродак інтэлектуальнага развіцця навучэнцаў. Шашачны турнір даставіў шмат радасці і задавальнення ўсім удзельнікам