Раённае прафарыентацыйнае мерапрыемства «Мая прафесійная будучыня»

31.03.2022

31 сакавіка 2022 года ў Клецкім цэнтры дзіцячай творчасці адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства для выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Клецка і Клецкага раёна «Мая прафесійная будучыня».

 У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы 9, 11 класаў устаноў адукацыі г. Клецка і раёна ў колькасці 129 чалавек, прадстаўнікі арганізацый раёна. 

Вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве, у рамках якога былі шырока прадстаўлены ўстановы адукацыі, якія рыхтуюць спецыялістаў рознага адукацыйнага ўзроўню (установы вышэйшай адукацыі, установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі). Прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэтаў, Баранавіцкага дзяржаўнага і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэтаў, Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Клецкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, Капыльскага і Слуцкага дзяржаўных каледжаў, Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Я.Коласа, Ляхавіцкага аграрнага і Мар'інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжаў у падрабязнасцях расказалі аб спектры прапанаваных спецыяльнасцей і кваліфікацыях, умовах паступлення і прахадных балах па выніках уступнай кампаніі 2021 года, матэрыяльна-тэхнічнай базе навучальных устаноў, спыніліся на пытаннях, якія тычацца магчымасці пражывання ў інтэрнатах іншагародніх студэнтаў, падзяліліся дасягненнямі студэнтаў і навучэнцаў, закранулі тэму іх правоў, ільгот і гарантый, адказалі на пытанні, якія цікавяць рабят.