Школьны конкурс работ даследчага характару

28.03.2022

   28 сакавіка прайшоў школьны конкурс работ даследчага характару у рамках паседжання НСВ “Зялёны яблык”. Былі прадстаўлены работы 4 вучняў па англійскай мове, геаграфіі, гісторыі, беларускай літаратуры. Вучні падрыхтавалі змястоўныя прэзентацыі, падзелкі, буклеты. Работы выклікалі цікавасць, у рабят узнікла шмат пытанняў па абмяркоўваемых тэмах. Настаўнікамі былі дадзены рэкамендацыі, вызначаны шляхі далейшага развіцця работ па дадзеных напрамках.