Дзень тэатра

26.03.2022

26 сакавіка ў школе прайшоў Дзень тэатра, а ў яго рамках - віртуальнае падарожжа для навучэнцаў 1-2, 4-5 класаў “Чароўны свет тэатра” і творчы конкурс для навучэнцаў 6-9 класаў “Тэатральныя падмосткі”. Мерапрыемствы былі прымеркаваны да Сусветнага дня тэатра, які штогод адзначаецца 27 сакавіка. Рабяты гаварылі аб гісторыі развіцця тэатра, пашырылі веды аб розных яго відах, аб элементах акцёрскага майстэрства, пазнаёміліся з асноўнымі тэатральнымі тэрмінамі, іх значэннямі, даведаліся аб разнастайнасці тэатральных прафесій, стваралі і прайгравалі эцюды на розныя тэмы.

Самым цікавым і запамінальным момантам для вучняў пачатковай школы стала інсцэніроўка розных літаратурных твораў з дапамогай лялечнага тэатра.

Удзельнікі творчага конкурсу таксама паспрабавалі сябе ў ролі акцёраў, даведаліся пра нормы літаратурнага вымаўлення, сцэнічнага руху, вучыліся ствараць сцэнічную выяву з дапамогай разнастайных выразных сродкаў.

Усе мерапрыемствы выклікалі толькі станоўчыя эмоцыі, садзейнічалі развіццю эстэтычнага густу, навучэнцы паказалі сябе, раскрылі свае таленты.