ШАГ для вучняў 5-7 класаў па тэме “Я і прырода”

25.03.2022

У рамках тэматычнага блока “Я і прырода” 25 сакавіка 2022 для вучняў 5-7 класаў прайшла інтэлектуальна – пазнавальная гульня “Экалагічны калейдаскоп”, якая была прысвечана прыродзе і неабходнасці яе аховы. Школьнікі паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі прыроды, даведаліся аб цудах, якія адбываюцца ў прыродзе. Рабяты з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, а таксама здзейснілі займальнае падарожжа ў свет прыроды. Вучні даведаліся, які ўплыў чалавек аказвае на навакольнае асяроддзе і што трэба рабіць для таго, каб захаваць наш агульны дом- планету Зямля. У завяршэнні мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі відэафільм “Які цудоўны гэты свет”.