Брэйн-рынг «Фінансы: цікава і займальна»

24.03.2022

У рамках Тыдня фінансавай граматнасці 24 сакавіка для вучняў 5-6 класаў прайшоў брэйн-рынг «Фінансы: цікава і займальна». Мерапрыемства садзейнічала развіццю фінансавых ведаў і фінансавай граматнасці школьнікаў. Рабяты спаборнічалі ў шасці раундах «Гісторыя грошай», «Кішэнныя грошы», «Патрэбы і жаданні», «Бліц-апытанне» і інш. Вучні вучыліся прыкмячаць у казках найпростыя эканамічныя з'явы, вылучаць словы і дзеянні, якія адносяцца да эканомікі, творча выкарыстоўваць у гульні веды аб фінансавых паняццях.