Адзіны ўрок «Пра што звоняць званы Хатыні?»

22.03.2022

22 сакавіка 2022 года для навучэнцаў I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прайшоў адзіны ўрок «Пра што звоняць званы Хатыні?», прысвечаны 79-й гадавіне трагедыі ў Хатыні.
Трагедыя Хатыні і тысяч вёсак і гарадоў з такім жа лёсам – гэта несуцішальны боль у сэрцы беларусаў, усіх савецкіх людзей. Навучэнцы падчас адзінага ўрока ўспомнілі і ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Гістарычная памяць - адно з важных набыткаў цывілізацыі. Пакуль мы будзем памятаць мінулае, наша грамадства будзе мець магчымасць развівацца і ўдасканальвацца.