Факультатыўны занятак "Асновы эканамічных ведаў"

21.03.2022

21 сакавіка ў 5 класе прайшоў адкрыты факультатыўны занятак "Асновы эканамічных ведаў" па тэме " Бюджэт сям'і. Практыкум па рашэнні задач". Рабяты паказалі добры ўзровень прымянення тэрмінаў, эфектыўна выкарыстоўвалі ў вусных адказах атрыманыя веды аб бюджэце сям'і. Асабліва цікава прайшла дыдактычная гульня "Сямейны бюджэт", у ходзе якой вучні набывалі навыкі правільна размяркоўваць даходы сям'і.
У якасці гасцей на факультатыўным занятку прысутнічалі вучні 6 класа. Яны таксама прымалі ўдзел у рабоце.