Энерганадзор папярэджвае

17.03.2022

17 сакавіка ў госці да вучняў пачатковых класаў завіталі супрацоўнікі Клецкай раённай энергаінспекцыі. У ходзе размовы дзеці разважалі на тэму бяспечнага выкарыстання электрычнай энергіі, даведаліся, як трэба паводзіць сябе каля энер’гаабектаў на вуліцы і дома, паглядзелі мультфільмы і відэаролікі. Вучні адказвалі на пытанні віктарыны, а ў канцы мерапрыемства кожны з удзельнікаў атрымаў памятку па электрабяспецы.