Дэкада прававых ведаў «ВЕДАЕМ правы, РАЗУМЕЕМ абавязкі, Усведамляем адказнасць»

12.03.2022

У рамках дэкады прававых ведаў «ВЕДАЕМ правы, РАЗУМЕЕМ абавязкі, Усведамляем адказнасць» у нашай школе прайшлі тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны па папярэджанні п’янства і алкагалізму, спажывання наркатычных рэчываў у маладзёжным асяроддзі. Навучэнцы прагледзелі відэаролікі, накіраваныя на прафілактыку шкодных звычак, гаварылі аб бяспечных паводзінах у інтэрнет-прасторы, папярэджанні няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей, адказнасці за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў.