Свята Масленіцы

04.03.2022

Масленіца- яркае маляўнічае свята, якое радуе і дзяцей, і дарослых. Гульні, песні, танцы, вясёлы смех і шум - галоўныя яго прыкметы. Сёння акунуцца ў свет традыцый і стаць героем народных забаў сабраліся навучэнцы і педагогі нашай школы. Добрае надвор’е, мноства прызоў, забаў, пачастункаў, вясёлых конкурсаў - усё гэта дазволіла правесці свята Масленіцы весела і з вялікім размахам.