Вынікі раённага конкурсу дзіцячай творчасці «Абаронцам Радзімы быць я гатовы!»

24.02.2022

24 лютага ў раённым ваенным камісарыяце ўзнагародзілі лепшых юных мастакоў, якія прынялі ўдзел у раённым конкурсе дзіцячай творчасці «Абаронцам Радзімы быць я гатовы!»

Усяго на суд журы было прадстаўлена больш за 50 работ. Выстава малюнкаў і работ у выглядзе віншавальных паштовак, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны, была арганізавана да святочнай даты ў ваенкамаце. Сярод пераможцаў былі названы і вучні нашай школы. У намінацыі «Малюнак» ці «Плакат»: Фалітар Багдана , вучаніца 5 класа, у намінацыі “Віншавальная паштоўка”: Бушыла Яна, вучаніца 8 класа. Узнагароджаны граматамі і педагогі школы: Сёмуха Алена Міхайлаўна і Канапацкая Дзіна Сцяпанаўна.