Спартыўнае свята да Дня абаронца Айчыны “Защитником Родины быть я готов!”

23.02.2022

Спартыўнае свята да Дня абаронца Айчыны “Защитником Родины быть я готов!”

23 лютага – свята мужнасці і патрыятызму. Гэта свята, якое стала ў нашай краіне дзяржаўным, сведчыць аб велізарнай значнасці Узброеных Сіл, аб нязменнасці маральных каштоўнасцяў, сярод якіх галоўнымі застаюцца патрыятызм, гераізм, любоў да Радзімы і гатоўнасць абараняць яе інтарэсы.

У нашай школе ўжо стала добрай традыцыяй у гэты дзень праводзіць спартыўнае мерапрыемства для хлопчыкаў – будучых абаронцаў Айчыны. Вось і сёння вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у спартыўным свяце “Защитником Родины быть я готов!” У мерапрыемстве спаборнічалі дзве каманды “Фарсаж” і “Патрыёт”. Рабяты адказвалі на пытанні краязнаўчай віктарыны, удзельнічалі ў конкурсах “Разведчыкі”, “Снайперы”, паказалі свае ўменні ў падняцці штангі, падцягванні, перацягванні каната, веданні вайсковых званняў і інш. Ва ўпартай барацьбе перамагла каманда “Патрыёт”.