Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2022

21.02 для вучняў 5-11 класаў была праведзена гульня-конкурс «Пагуляем у роднае слова». Удзельнічала 3 каманды: «Васілечкі», «Званочкі», «Каласочкі». Мерапрыемства прайшло ў форме падарожжа па краіне роднай мовы,падчас якога вучні рабілі прыпынкі . На кожным з 12 прыпынкаў каманды выконвалі заданні і атрымлівалі за правільныя адказы жэтоны. У скарбонцы каманды «Званочкі» аказалася найбольш жэтонаў, яны лічацца пераможцамі.