79-я гадавіна слаўнага бою ва ўрочышчы Раскоп

17.02.2022

17 лютага - важная падзея ў гісторыі партызанскага руху Беларусі. У гэты дзень у 1943 годзе трынаццаць байцоў партызанскага атрада «Сокалы» пад кіраўніцтвам Героя Савецкага Саюза Кірыла Пракаповіча Арлоўскага знішчылі высокапастаўленых фашыстаў, якія прыбылі на паляванне ў Машукоўскі лес.

У рамках Года гістарычнай памяці і ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» навучэнцы школы сёння сабраліся ва ўрочышчы Раскоп, каб адзначыць чарговую 79-ю гадавіну слаўнага бою.