Інфармацыйная гадзіна “Афганскія сны”

14.02.2022

Ва ўстанове адукацыі праходзіць рэспубліканская дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсе маіх землякоў”. 14 лютага ў рамках дэкады і ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 33-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана, для вучняў 5-6 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна “Афганскія сны”. Рабяты ўспомнілі падзеі той страшнай вайны, сваіх землякоў, якія загінулі, выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак перад Радзімай. Гаварылі аб тым, што Беларусь памятае і шануе сваіх сыноў, якія загінулі ў мірны час, а мы ў сваю чаргу павінны захаваць гэту памяць для будучых пакаленняў.