Урачыстая лінейка памяці, прысвечаная Дню юнага героя- антыфашыста “Аб подзвігах юных”

08.02.2022

8 лютага ў нашай установе адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка памяці, прысвечаная Дню юнага героя- антыфашыста “Аб подзвігах юных”.

Піянеры яшчэ раз успомнілі, што 8 лютага – гэта Дзень памяці юных хлапчукоў і дзяўчынак усіх краін, хто змагаўся і паміраў за свабоду, роўнасць і шчасце людзей. Успомнілі пра тое, як яны бясстрашна і ганарліва ступілі ў зарыва вайны, у грукат кананады, ступілі і не вярнуліся. школьнікі нагадалі гераічныя біяграфіі дзяцей, якім было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза.