Гадзіна зносін “Першыя крокі ў прафесію”

04.02.2022

4 лютага ў рамках прафарыентацыйнай работы для вучняў 9, 11 класаў адбылася сустрэча з былымі выпускнікамі школы. Кавалёва Дзіяна і Касцюкевіч Дар’я, выпускніцы 2021 года завіталі ў госці ў родную школу, каб падзяліцца сваімі ўражаннямі аб студэнцкім жыцці. Дзяўчаты падрабязна расказалі аб падрыхтоўцы да паступлення, здачы ЦТ, вышэйшых навучальных установах, дзе яны вучацца, запрасілі наведаць дні адкрытых дзвярэй у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце і Палескім дзяржаўным універсітэце. Выпускніцы акцэнтавалі ўвагу на тое, што омжа быць, не кожны стане вучоным, пісьменнікам, артыстам, але быць прафесіяналам у сваёй справе павінен стаць кожны. І калі будучыя выпускнікі здолееюць сумясціць “Хачу”, “Магу” і “Трэба”, іх прафесійны выбар будзе ўдалым!