Дзень беларускай навукі

29.01.2022

29 студзеня ў школе прайшоў Дзень беларускай навукі. Навучэнцы 1 - 6 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальным марафоне «У гасцях у навукі». Мэтай мерапрыемства было раскрыць значэнне навукі, паказаць сувязь навукі і жыцця; выхаваць цікавасць да пазнання свету, да паглыбленага вывучэння прадметаў; развіваць дапытлівасць, актыўнасць дзяцей, уменне самастойна і творча думаць, прымяняць атрыманыя веды на практыцы. Рабяты вельмі хутка ўключыліся ў працу, з цікавасцю і задавальненнем прымалі ўдзел ва ўсіх конкурсах, паказалі ўменне працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі.

Навучэнцы 7-9 класаў актыўна абмяркоўвалі галоўныя дасягненні беларускай навукі, удзельнічаючы ў прэзентацыі «Самыя галоўныя навуковыя адкрыцці 2021 года». Дзеці гаварылі аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі як аб вядучым даследчым і навуковым цэнтры краіны, падрыхтавалі цікавыя паведамленні аб выдатных вучоных Беларусі, азнаёміліся з Топ-10 вынікамі беларускіх вучоных за 2021 год. Старшакласнікі выказалі сваё меркаванне аб тым, ці лёгка быць вучоным і аб пачуцці гонару за дасягненні чалавечага розуму і за дасягненні айчыннай навукі.