Зімовыя забавы ў дашкольнай групе

26.01.2022

Больш за ўсіх надыходу зімы, як правіла, радуюцца дзеці. І не выпадкова, бо менавіта зіма дае выдатную магчымасць весела і з карысцю для здароўя праводзіць час на свежым зімовым паветры. Адметная рыса зімовых прагулак - іх эмацыйнасць, рухомасць і насычанасць. Станоўчы эмацыйны настрой з’яўляецца важнай перадумовай для здароўя, папярэджвае розныя захворванні, падтрымлівае цікавасць да фізічных практыкаванняў, да прагулкі.

З карысцю і для здароўя прайшоў дзень зімовых забаў для выхванцаў нашай дашкольнай групы.