Аперацыя “Птушыная сталоўка”

05.01.2022

   З надыходам халадоў акцябраты паклапаціліся пра сяброў нашых меншых – птушак. 5 студзеня рабяты прынялі ўдзел у аперацыі “Птушыная сталоўка”. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з бацькамі зрабілі і развесілі кармушкі. З якой радасцю прылятаюць вераб’і і сінічкі ў птушыную сталоўку, каб пачаставацца крошкамі пшанічнага хлеба, просам, насеннем сланечніка, сырым несалёным салам! Як гучна яны дзякуюць нам за ўвагу, дабразычлівасць. А з’еўшы ўсе пачастункі, рассаджваюцца на бліжэйшых галінках, каб яшчэ раз сваім шчабятаннем падзякаваць за смачны абед. Мы дапамагаем птушкам зімой, а ўлетку яны прысвецяць вам свае лепшыя песні, з’ядуць на нашых агародах усіх шкоднікаў і паклапоцяцца, каб камароў і мух ў наступным сезоне было як мага менш! Нездарма ў народзе існуе прымаўка: “Пакармі птушак зімой, яны адплацяць табе вясной”.