Тэатралізаванае прадстаўленне “Навагоднія прыгоды каля ёлкі”

28.12.2021

Новы Год - гэта цудоўнае, казачнае свята, якое любяць як дзеці, так і дарослыя. Менавіта гэты чароўны час дае нам надзею на выкананне самых запаветных жаданняў. Толькі пад Новы год у адным месцы і ў адзін час 28.12.2021 змаглі сабрацца такія розныя казачныя героі як сучасная Баба – Яга – Страусіна Пінгвінаўна, сціплая Папялушка, казачная Фея, Русалачка, дэтэктыў, і, канечне, сімвал будучага года – вясёлыя тыграняты. Прыйшоў, зразумела, і Дзед Мароз у чырвоным футры са сваёй снежнай унучкай Снягурачкай. З ролямі казачных герояў-артыстаў цудоўна справіліся вучні 

1-2, 4-6 класаў нашай установы адукацыі, якія прынялі ўдзел у тэатралізаваным прадстаўленні “Навагоднія прыгоды каля ёлкі”. Рабяты падрыхтавалі цікавую праграму — з самымі што ні на ёсць чароўнымі навагоднімі песнямі, танцамі, жартоўнымі вершамі.