Сустрэча з памочнікам пракурора

22.12.2021

Сёння ў нашай установе адукацыі адбылася сустрэча з памочнікам пракурора Клецкага раёна Навасадам Валянцінам Славаміравічам па тэме “Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў у маладзёжным асяроддзі”. Падчас гутаркі супрацоўнікам пракуратуры былі агучаны пытанні папярэджання супрацьпраўных паводзін моладзі, неабходнасці захавання правілаў дарожнага руху, прафілактыкі злачынстваў у сетцы Інтэрнэт, хуліганства, адказнасці за падробку дакументаў і прысваення чужой маёмасці. Акрамя гэтага, Валянцін Слваміравіч расказаў пра самыя распаўсюджаныя правапарушэнні, якія здзяйсняюць непаўналетнія і прывёў прыклады са сваёй працоўнай практыкі.

Напрыканцы  сустрэчы вучні і педагогі змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, і атрымаць кампетэнтныя адказы.