Тыдзень прававых ведаў

07.12.2021

У рамках Тыдня прававых ведаў з 1 па 7 снежня ў нашай установе прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, накіраваныя на пашырэнне прававых ведаў вучняў, знаёмства з  правамі, замацаванымі ў Канвенцыі аб правах дзіцяці, фарміраванне правамерных паводзін для рэалізацыі сваіх правоў і абавязкаў. Вучні пашырылі веды аб адказнасці непаўналетніх у за розныя віды правапарушэнняў,  вучыліся прымяняць прававыя веды ў паўсядзённым жыцці.