Дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды»

08.12.2021

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя далі старт сумеснай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды», якая пройдзе з 4 снежня па 9 студзеня і ўнясе свой уклад у рэспубліканскую акцыю «Нашы дзеці». У цэнтры ўвагі валанцёраў і цімураўцаў будуць выхаванцы дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, прыёмнікаў-размеркавальнікаў, прытулкаў для дзяцей-сірот, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі і інш. Сімвал акцыі «Цуды на Каляды»- чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваюць імкненне дзяцей і моладзі Беларусі акружыць клопатам, увагай людзей, асабліва ў навагоднія і калядныя дні. 

Члены ГА “БРПА” і ГА “БРСМ” нашай установы адукацыі таксама актыўна далучыліся да дабрачыннай акцыі.